 |



 |
|
 |
 |
 |
 |
хто як, а я ўжо пачаў сустракаць НГ. але як звычайна не бачу ў зьмене датаў, хоць бы і сканчаюцца зараз ужо нулявыя гады дваццацьпершага стагоддзя, нічога экстраардынарнага. паколькі зараз я трохі п'яны, спадзяюся, што ў апошні працоўны дзень году, то бок сёньня, можна будзе з чыстым сумленьнем займацца пракрасьцінацыяй (о, нарэшце я ўжыў гэтае слова ў ЖЖ) і нічога за гэта ня будзе. "хросны бацька" з after-party мне спадабаўся, але кіно не зайшло. і я ўдзячны лёсу, што жыву не ў пачатку XX стагоддзя, а ў часы інтэрнэту, мабільнікаў і кампутарных спецэфектаў. хаця думаю, што ў сярэдневеччы я б таксама сябе знайшоў. варта сказаць, што brazgotka выглядае афігенна, і яе вобразу дужа пасуюць шляпка і тонкія цыгарэты. агулам я вельмі рады, што знаёмы з кучай класных людзей, з часткай якіх мо з паўгадзіны таму піў піва. на гэтым выпіваньні піва прыйшоў да меркаваньня, што ў 2010 трэба будзе вярнуцца ў ЖЖ hondurazian, бо гэты нік клёвы і харазматычны. так што зараз вы чытаеце апошні запіс urban_survivor. ці адзін з апошніх. з чым вас і віншую. усё, я спаць. UPD: а яшчэ я даведаўся, хто аўтар "Зянон-хопу", але нікому не скажу. UPD2: ого, а мяне чытаюць праз rss. навіна, аднак.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |




 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Вельмі правільна зрабілі паказ «Андэграўнду» Кустурыцы непасрэдна ў "андэграўндзе", то бок у «Цэнтр-відэа», што на трэцім падземным паверху «Сталіцы». Бо калі выходзіш пасьля 2 гадзінаў 40 хвілінаў бесперапыннай плыні абсурду, мудрагелістых метафар пра жыцьцё і сьмерць, вайну і мір, праўду і хлусьню, і цыганскіх матываў Горана Брэгавіча на паверхню па спыніўшыхся эскалятарах, літаральна адчуваеш крывізну прасторы-часу і справядлівасьць тэорыі адноснасьці. Прайшло толькі 2 г. 40 хв.? Не дзень, не месяц, не дваццаць год? Няўжо? І едучы ў мэтро да хаты за гадзіну да поўначы, глядзіш на людзей навокал так, нібыта адкрыліся табе нейкія эзатэрычныя веды — зьявіўся анёл і сказаў, што ты народзіш божага сына, прыблізна ўсё так. Карацей, нейкая суцэльная лізергінавая кіслата ці грыбы-псылацыбы. *** Ніколі б не падумаў, што мае здольнасьці да вэрсыфікацыі калі-небудзь могуць спатрэбіцца для мэтаў рэклямы і маркетынгу. А спатрэбіліся... Прыдумаць рэклямны слоган, кароткі, ёмкі і ў рыфму не нашмат прасьцей, чым літаратурна перакласьці якую-небудзь паэму, толькі што патрабуе менш часу. *** Адвозіў дакументы кліенту. У сотцы бабка скардзілася ўсім пасажырам на кіроўцу за тое, што ён у сваёй кабіне павесіў куртку так, што ёй засланяла агляд, казала, што трэба паклікаць міліцыянта, каб ён зрабіў кіроўцы вымову. З сарказмам параіў ёй напісаць адразу ліст прэзыдэнту з просьбай аб растрэле небаракі-кіроўцы. Яна на поўным сур'ёзе адказала, што абавязкова напіша. Блін, як увогуле можна паважаць старасьць у асобе такіх старых, хворых на маразм? Цяпер грае: Kyle Broflovski & Jesus - The Lonely Jew On Christmas | Powered by Last.fm
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
Паглядзеў ноччу кэмеранаўскага «Аватара», не ў кінатэатры, праўда, а спампаваную з торэнтаў экранку. Ананімусы кажуць, што варта дачакацца 3D-паказу ў “Кіеве”, што адбудзецца у другой палове студзеня, — я напэўна схажу, але мне і так вельмі спадабалася, хоць напоўніцу ацаніць грандыёзнасьць кампутарнай анімацыі не мог. Клёвая фішка той экранкі, што пры расейскім дубляжы тытры з перакладам з мовы пандорцаў былі па-ўкраінску. З нагоды позьняга прагляду менавіта гэтага фільму сьнілася кіно пра мутантаў, толькі што зь меньшай колькасьцю спецэфектаў. *** Ранкам Бася скінула кактус з падваконьня і, адчуўшы сябе ці то вінаватай, ці то пакрыўджанай, схавалася пад ванну, дзе напэўна сядзіць і дагэтуль. *** На працы мяне зараз абазвалі ботам (у сэнсе bot, а не boot), бо ў той навагодняй флэшкі, што я разьмясьціў учора, ужо over 9000 паказаў. *** а вось тут: http://www.zooborns.com/ — можна паглядзець, як выглядаюць дзеці розных жывёл.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
учора паклаў на аўтар канцэрт nrm, гульню ў cx і дзьве пляшкі лекаў ад прастуды і меланхоліі (якія зрэшты спажыў з большага самастойна) дзеля таго, каб злавіць дужа банальны на мой погляд інсайт: усё ёсьць шлях і ўсе мы шляхцічы на гэтым шляху.то бок ня важна, прадмет, істота, ляціць ці стаіць, застыгныўшы, ён/яна/яно/яны/я/ты/вы/мы рухаемся па пэўнай ці метафарычнай траекторыі зь небыцьця, ад дому, каб зноў патрапіць у небыцьцё, вярнуцца да дому, ад прачынаньня да засынаньня і наадварот, кожнае імгненьне, дзень і ноч, тыдзень, месяц, квартал, год, вечнасьць нарэшце. але ня мае значэньня гэтая кропка вяртаньня, навяртаньня, яна ж кропка сыходу, бо гэта толькі пачатак і канец, перадумова і вынік, альфа і амега, а важны не рэзультат, а працэс: бэта, гама, дзэта, лямбда, пі, ро, сігма, таў і іншыя літары і чэкпойнты гэтай дарогі... upd: перачытаў, прыйшоў да меркаваньня, што бальзам беларускі ўсё яшчэ дзейнічае, хаця столькі часу прайшло. upd2: задумаўся, ці слушна зводзіць шлях і шляхту да агульнай этымалогіі, ці гэта проста супадзеньне і філалагічная містыфікацыя. але ўсё-ткі вайна — таксама дарога, а дарога — вайна, таму пофіг. upd3: такія дурацкія плыні сьвядомасьці я і сам ніколі не камэнтую. właśnie co tu można powiedzieć? nic. upd4: от жаж, знайшлося людзям, што сказаць. :) Цяпер грае: Marlene Dietrich - Ich werde dich lieben | Powered by Last.fm
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
Было дзіўнай прыемнасьцю пабачыць у нядзелю на занятках па танцавальна-рухавай тэрапіі jollia. Зрэшты, яе пытаньне, чаму я туды хажу, то бок якія ў мяне праблемы, дагэтуль уводзіць мяне ў стан глыбокай задуменнасьці, бо я насамрэч ня ведаю, якія ў мяне праблемы, і гэта, напэўна, і ёсьць мая праблема :) reaktivny_puz і сатаварышы — вялікія малайцы па поваду... м-м... мерапрыемства пра Цоя і яго сьцяну ў тую ж нядзелю. Мае ім рэспекты. А, агулам, калі не лічыць першага нечаканага месца ў РэдЛайне і ўсяго вышэйнапісанага, выходныя пачаліся з алкагольнага ап'яненьня і прайшлі з большага ў сьне. P.S. І як бы жудасна гэта не гучала, заўтра ў мяне будзе доступ да інтэрнэту і дома — на БайФлае мне далі мадэм з антэнкай у пакеціку з пупырышкамі. Цяпер грае: Green Day - Boulevard of Broken Dreams | Powered by Last.fm
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |




 |
|
 |
 |
 |
 |
На днях прачытаў раман «Ідыёткі» аўтарства toma_lisitskaya, які дала мне julia_9103396. Ня гледзечы на двухтомны аб'ём, чытаецца вельмі хутка і амаль што залпам. Першая частка зайшла на ўра, другая месцамі выклікала лёгкае раздражненьне, але, у прынцыпе, усё добра. Гэтакі мікс «Minsk, je t'aime» і «Sex and the City» у літаратурным фармаце. Адзін ляп, які паказаў, што аўтарка насамрэч вельмі даўно езьдзіла на мэтро, і выклікаў саркастычную ўсьмешку, быў у эпізодзе, калі адна з галоўных гераінь едзе ў гэтым самым мэтро, і там аб'яўляюць: "Наступны прыпынак — Парк Чалюскінцаў". --- У пятніцу быў на кватэрніку Крыса aka Аляксея Шыраева, што праводзіўся у рэзыдэнцыі innerika. Слухаў яго другі раз у жыцьці, а сольна, без «Доходяги-бэнд», увогуле ўпершыню. Некаторыя песьні зачапілі так, што спадобіўся нават напрыканцы імпрэзы набыць альбом. Але байкі, якія Крыс распавядаў паміж песьнямі, зачапілі больш. --- З суботы на нядзелю мая каманда заняла другое месца ў «Точках», у многім дзякуючы маральнай і інтэлектуальнай падтрымцы branislavawna. Задумаўся было, як бы зацягнуць яе ў гэтую сэкту, але ўрэшце вырашыў, што не буду. :) --- У нядзелю alesia_ra адкрыла мне сьвет цялесна-арыентаванай (танцавальна-рухавай) псіхатэрапіі. Не магу сказаць: "І як я жыў раней без гэтага?" — то бок жыў сабе і жыў бы далей, але павесяліўся я там уволю і ўражаньні самыя што ні ёсьць пазытыўныя. Tags: lytdybr
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
А на Месяцы няма школ, І войнаў няма — далібог. Там кожнаму госьцю накрыюць стол, І нарэжуць смачны пірог.
А на Месяцы алені жывуць, І іх не зьбіваюць машыны. Трэба ў вочы ласкавыя іх заглянуць, Каб не хварэць на ангіну.
На Месяцы ты не прамочыш ног, І там не паміраюць таты. Як у Ноя, ва ўсіх там хаця б ганок, А парасонаў няма там.
А на Месяцы цмокаў шмат, З гладкай лускаю залацістай. Але чаму ж, чаму ж, адкажы мне, брат, Месяц той так ад нас неблізка? | O mėnulyje nėra mokyklų Ir mėnulyje nevyksta karas, O mėnuly - daug valgyklų, Kur nemokamos bandelės.
O mėnulyje gyvena elniai, Jų nenumuša mašinos, Kai jie žiūri šitaip švelniai, Net vaikams nėra anginos.
O mėnulyje nešlampa kojos Ir mėnulyje nemiršta tėčiai, Ten kiekvienas pats sau Nojus, Ten visai nereikia skėčių.
O mėnulyje yra drakonų, Juos paglostyti gali, Bet kodėl, kodėl gi, broli, Tas mėnulis taip toli? | | mp3 |
Tags: pierakład, tvorčaść, вершы, песьні Цяпер грае: Алина Орлова - Menulis | Powered by Last.fm
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|
 |